ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Далучайцеся да буккросінгу!
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХVI ММКВК: дзень трэці

Бібліятэка стала пераможцай нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Бібліятэка стала пераможцай нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя навіны

8 лютага ў Палацы мастацтваў прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Яго арганізатар – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс вызначае лепшыя выдавецкія праекты, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, спрыяе павышэнню мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшаму развіццю кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стаў пераможцам у намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”. Матульскаму Раману Сцяпанавічу ўручылі спецыяльны дыплом і памятны знак-сімвал “Малы залаты фаліянт” – заслужаную ўзнагароду за рэалізацыю праекта факсімільнага ўзнаўлення першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар” з беларускімі каранямі.

Партнёрамі праекта па аднаўленні 400-гадовага навучальнага дапаможніка выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:

Навіны

Падарунак бібліятэцы ад мастака-графіка Сяргея Волкава

12 Вер 2019

11 верасня адбылася сустрэча дэлегацыі спецыялістаў бібліятэкі з мастаком-графікам Сяргеем Анатольевічам Волкавым, у межах якой у фонд бібліятэкі былі перададзены арыгінальныя малюнкі да знакамітых выданняў для дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі ў дар

12 Вер 2019

У пачатку навучальнага года ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам Гімназіі № 21 і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска перадалі ў дар 520 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Будучыня планеты без ядзернай зброі

13 Вер 2019

З 13 верасня да 13 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый бібліятэкі (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Будучыня планеты без ядзернай зброі”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі.

Кніжныя выстаўкі

Брэст сустракае гасцей

11 Вер 2019

10–12 верасня ў Брэсце праходзіць міжнародная канферэнцыя “Кніга ў фарміраванні інтэлектуальнай культуры народа”. Мерапрыемства прысвечана 1000-годдзю Брэста і наданню гораду статусу “Культурная сталіца Садружнасці 2019 года”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111