ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Медыяцыя: пасрэдніцтва і прымірэнне
Бабруйск можа прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД

Бібліятэка прадставіць праграму “Пазітыў ад Скарыны” на свяце ў Рагачове

Бібліятэка прадставіць праграму “Пазітыў ад Скарыны” на свяце ў Рагачове
Іншыя навіны

3–4 верасня ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Рагачове адбудзецца “Фестываль кнігі і прэсы” – імправізаваны гарадок, дзе будзе шырока прадстаўлена гісторыя і сучаснасць беларускай кнігі.


На дзіцячай пляцоўцы фестывалю сваю праграму “Пазітыў ад Скарыны” для жыхароў і гасцей свята прадставіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дэвіз праграмы: “Ад каго пайшла беларуская друкаваная кніга?” – “Ад Скарыны!”

Постаць беларускага першадрукара стане цэнтральнай у святочнай праграме. Чаму праграма будзе прысвечана менавіта Францыску Скарыне? Адказаў на гэтае пытанне некалькі.

Па-першае, у 2017 годзе Беларусь чакае значная падзея – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Праграма адрасавана тым, хто жадае быць падрыхтаваным да важнага юбілею і ісці ў нагу з часам!

Па-другое, Скарына з’яўляецца адной з самых яркіх постацей беларускай культуры, асобай надзвычай адоранай: ён быў друкаром, вучоным, філосафам, тэолагам, перакладчыкам, пісьменнікам, батанікам і лекарам.

Па-трэцяе, Скарына быў, несумнеўна, чалавекам, поўным аптымізму, наватарства, жыццялюбства, энергіі і пазітыву! Спазнаваць Скарыну – цікавая і нянудная справа.

Праграма будзе ўключаць заняткі для дзяцей і іх бацькоў, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, напоўненая творчымі заданнямі, гульнямі і добрым настроем.

Месца правядзення:
г. Рагачоў, Фэстываль кнігі і прэсы, дзіцячая пляцоўка.

Час правядзення:
3 верасня: 13.00–14.00, 15.00–16.00, 17.00–18.00.
4 верасня: 10.00–11.00, 17.00–18.00.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам