ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусы чытаюць Уладзіміра Караткевіча
Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

Бібліятэка не перастае здзіўляць

Бібліятэка не перастае здзіўляць
Іншыя навіны

Запрашаем юных наведвальнікаў убачыць галоўную бібліятэку краіны знутры, дазнацца пра яе ўнікальны кніжны фонд і дакрануцца да сапраўдых кніжных рарытэтаў.

18 верасня вучні 7-га класа гімназіі № 22 г. Мінска наведалі бібліятэку і не пераставалі здзіўляцца. На кожным кроку бібліятэчнай прасторы шмат цікавага: 500-кілаграмовы зубр Алеф з друкарскага абсталявання, фантаны, шкляная падлога, дагледжаныя кветкі, электронны каталог і картатэкі, галерэі і творы мастацтва. Найбольш уражлівае – кнігі, таму што кожная мае сваю цікавую гісторыю і мастацкае аздабленне. Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі этапамі гісторыі кніжнай культуры, асаблівасцямі стварэння і функцыянавання рукапіснай і друкаванай кнігі.

Запрашаем школьнікаў на заняткі ў межах праекта “У госці да кніг”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам