ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніга Анемпадыстава ўзнагароджана на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” цяпер і ў фондах Александрыйскай бібліятэкі

Бібліятэка на ХХVI ММКВК: падводзім вынікі

Бібліятэка на ХХVI ММКВК: падводзім вынікі
Іншыя навіны

6–10 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымала ўдзел у ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Самы маштабны беларускі кніжны фестываль – традыцыйная падзея для Нацыянальнай бібліятэкі. Сёлета супрацоўнікі “алмаза ведаў” правялі шэраг мерапрыемстваў, на якіх знаёмілі публіку з вынікамі работы нашага калектыву. У спісе праектаў:

На прэзентацыях выданняў і вэб-сайта супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі публіку з прадстаўленым масівам інфармацыі і прапанавалі варыянты практычнага прымянення новых рэсурсаў.

Ажыятаж ля стэнда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не сціхаў на працягу ўсяго кніжнага фестывалю. На выстаўцы “Беларускі буквар: чатыры стагоддзі гісторыі” наведвальнікі змаглі акунуцца ў цёплыя ўспаміны з дзяцінства, а таксама даведацца, як выглядала першая кніга ў жыцці кожнага чалавека ў розныя эпохі.

Нашы спецыялісты прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах і на іншых стэндах. На пляцоўцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі публіцы распавялі аб праектнай дзейнасці бібліятэк на прыкладзе міжнароднай выстаўкі “Беларусь і Біблія”, якая з поспехам прайшла ў галоўным кнігасховішчы краіны. На дзіцячай пляцоўцы сумесна з супрацоўнікамі часопіса “Вясёлка” для маленькіх гасцей выстаўкі правялі інтэрактыўную гульню, падчас якой юных эрудытаў пазнаёмілі з захапляльнай гісторыяй беларускіх буквароў.

Асабліва прыемная падзея для любой бібліятэкі – папаўненне калекцыі дакументаў. На міжнароднай выстаўцы-кірмашы рэдкія выданні і рукапісы з уласнай калекцыі ў фонд “алмаза ведаў” перадаў вядомы гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў. На працягу ўсяго фестывалю кнігі, часопісы і архіўныя матэрыялы дэманстраваліся на стэндзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у экспазіцыі “У пошуках страчанага”.

Нацыянальная бібліятэка стала адной з пляцовак міжнароднай выстаўкі-кірмашу. У “алмазе ведаў” выступілі артысты прадзюсарскага цэнтра “KS prodaction” Карыны Сарсенавай, прайшла прэзентацыя кнігі “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія”.

Вялікай радасцю для калектыву бібліятэкі стала перамога ў LVIII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Заслужанай узнагародай за факсімільнае перавыданне 400-гадовага “Буквара” стаў спецыяльны дыплом і памятны знак-сімвал “Малы залаты фаліянт”.

За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю Нацыянальная бібліятэка Беларусі была ўзнагароджана дыпломам ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама нашу падборку фатаграфий, відэасюжэт тэлеканала tvr.by "В рамках книжной выставки определили победителей в 14 номинациях конкурса "Искусство книги" і рэпартаж АНТ:

Чытайце таксама:

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам