28 красавіка ў адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару.
За дасягненне найлепшых паказчыкаў у рабоце прадпрыемствы Першамайскага раёна, у тым ліку і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, занесены на Дошку гонару.
На сустрэчы з кіраўнікамі арганізацый раёна кіраўнік адміністрацыі Ігар Аляксеевіч Кудрэвіч цёпла падзякаваў ім за добрую працу і высока ацаніў заслугі кожнага калектыву.