ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны дзень інвалідаў
Паэзія жыцця і любові

Бібліятэка, кніга, чытанне ў сучасным соцыуме: філасофскія аспекты

Бібліятэка, кніга, чытанне ў сучасным соцыуме: філасофскія аспекты
Іншыя навіны

З 25 па 27 лістапада 2008 года ў Бібліятэцы гісторыі рускай філасофіі “Дом А.Ф. Лосева” (г. Масква) адбылася Міжнародная канферэнцыя “Бібліятэка, кніга, чытанне ў сучасным соцыуме: філасофскія аспекты”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Акадэмія інавацыйных праграм у сферы культуры і мастацтва, Упраўленне культуры Цэнтральнага адміністрацыйнага округа г. Масквы, Бібліятэка гісторыі рускай філасофіі і культуры «Дом А.Ф. Лосева» , Расійская бібліятэчная асацыяцыя.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставіла загадчык сектара навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці НДО бібліятэказнаўства Замаева Н.М., якая выступіла з дакладам “Бібліятэка як сацыяльны інстытут у прававой прасторы”.

На канферэнцыі абмяркоўваліся праблемы ролі бібліятэкі, кнігі і чытання ў эканамічным, культурным і тэхналагічным прагрэсе грамадства, а таксама ў сацыялізацыі і творчым развіцці асобы. Было адзначана, што эпоха электроннай культуры змяняе традыцыйныя стэрэатыпы адносін паміж бібліятэкай і грамадствам, узнімае праблему яе месца і ролі ў інфармацыйнай прасторы. У гэтым кантэксце абмяркоўвалася пытанне “бібліятэка будучыні”, яе функцыі ў стагоддзе тэлекамунікацыйных тэхналогій.

Т.Я. Кузняцова,
заг. кафедры
бібліятэказнаўства
і інфарматыкі
АПРМКТ, кандыдат
педагагічных навук,
кіраўнік
праекта
«Міжнародная
бібліятэчная
філасофская школа»
Чытальная зала
бібліятэки
Рабочае месца
карыстальніка

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам