ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ерэван – Сусветная сталіца кнігі 2012
"...И помнит мир спасенный"

Бібліятэчная супольнасць Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця

Бібліятэчная супольнасць Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця
Іншыя навіны

25 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю з дня заснавання прафесійнага грамадскага аб'яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.


У рабоце канферэнцыі “Бібліятэчная супольнасць Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця”, якая прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, узялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама звыш 400 прадстаўнікоў бібліятэк і іншых устаноў і арганізацый Беларусі, спецыялісты бібліятэчнай справы з замежных краін.

На канферэнцыі падведзены вынікі дзейнасці грамадскага аб’яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” за 1992–2012 гг., вызначаны прыярытэты развіцця на найбліжэйшую перспектыву. Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся з вопытам працы бібліятэчных асацыяцый бліжэйшых суседзяў – Расійскай Федэрацыі і Украіны. У рамках канферэнцыі адбылося ўрачыстае падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве з гэтымі асацыяцыямі.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам