ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вось і лета да нас прыйшло!
Славянскі "Апостал"

Бібліятэчная крэатыўная лабараторыя для новых спецыялістаў

Бібліятэчная крэатыўная лабараторыя для новых спецыялістаў
Іншыя навіны

23–25 мая ў Калінінградзе прайшла міжнародная Бібліятэчная крэатыўная лабараторыя для новых спецыялістаў (IFLAcamp Library creative Laboratory).


Афіцыйныя арганізатары мерапрыемства – Калінінградская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і спецыяльная група ІФЛА па інтарэсах “Новыя прафесіяналы” (IFLA New Professionals Special Interest group).

Галоўная мэта – ажыццяўленне магчымасцей для абмену вопытам і наладжвання сувязей паміж бібліятэкарамі краін Еўропы, вызначальныя тэмы – “Матывацыя супрацоўнікаў” і “Матывацыя да чытання”.

Удзельнікамі форуму сталі звыш 20 маладых бібліятэчных спецыялістаў з 11 краін. Акрамя таго, на мерапрыемствах прысутнічала вялікая колькасць бібліятэкараў Калінінграда і вобласці. Бібліятэчную супольнасць нашай краіны прадстаўляла галоўны бібліёграф аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Настасся Жарская.

У першы дзень адбылася канферэнцыя, пад час якой прайшлі выступленні, прысвечаныя міжнароднаму праекту “Бібліятэчная крэатыўная лабараторыя для новых спецыялістаў”, дзейнасці спецыяльнай групы ІФЛА па інтарэсах “Новыя прафесіяналы”, планам Калінінградскай бібліятэчнай асацыяцыі і працы секцыі “Новыя прафесіяналы” Бібліятэчнай асацыяцыі Латвіі. Вельмі зацікавілі прысутных паведамленні пра магчымасць наладжвання і выкарыстання сацыяльных сетак для абмену ведамі, ідэямі паміж маладымі спецыялістамі; самаматывацыю бібліятэчных супрацоўнікаў (па выніках праведзенага ў шведскіх сацыяльных сетках апытання), пілотны праект Стакгольмскай гарадской бібліятэкі “Прэч з бурбалкі!” па наладжванні кантактаў з карыстальнікамі ў сацыяльных медыя, матывацыю дзейнасці бібліятэкараў ў свеце тэхналагічных змяненняў, а таксама разнастайныя сацыякультурныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю чытання. Жывую цікаўнасць выклікала паведамленне пра вопыт арганізацыі бібліятэчнага велапрабегу ў Швецыі, а таксама прэзентацыя міжнароднага праекта “Cycling for libraries”. Паспяхова прайшло і азнаямленне з магчымасцямі выкарыстання тэхналогій кампаніі ABBYY ў бібліятэках.

На другі дзень работа форуму была арганізавана ў фармаце рэальнай крэатыўнай лабараторыі. Пасля вылучэння і агучвання асноўных тэм для абмеркавання прысутныя падзяліліся на дыскусійныя групы. Сярод асноўных пытанняў былі: прафесійная мабільнасць, папулярызацыя чытання праз сацыякультурныя праекты, матывацыя ў свеце тэхналагічных змяненняў (магчымасці розных медыя для бібліятэк), асаблівасці матывацыі штатных супрацоўнікаў і валанцёраў, сацыяльныя сеткі і наладжванне партнёрства між новымі прафесіяналамі, самаматывацыя бібліятэчных супрацоўнікаў. Кожны меў магчымасць паўдзельнічаць у абмеркаванні двух пытанняў, а напрыканцы ўсе каманды зрабілі высновы, выкарыстаўшы магчымасць выказаць ідэі і падзяліцца думкамі. Увечары ж новыя бібліятэчныя прафесіяналы прысутнічалі на канцэрце мясцовага калектыву “Ладушки” і ўзялі ўдзел у майстар-класе па рускіх народных танцах.

Трэці дзень быў адзначаны велапрабегам “Бібліятэкары ў руху”, прымеркаваным да святкавання Усерасійскага дня бібліятэк. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу не толькі да бібліятэчнай прафесіі, але і праблем развіцця велакультуры ў рэгіёне. Пад час праходжання маршруту бібліятэкары наведалі музей гісторыі ў замку Вальдаў (в. Нізоўе), завіталі ў Канстанцінаўскую сельскую бібліятэку і на экскурсію ў дзіцячую бібліятэку г. Гур’еўска. Праехаўшы за дзень 60 кіламетраў, група фінішыравала ля гарадской бібліятэкі № 20 г. Калінінграда.

Ужо па завяршэнні форуму некаторыя яго ўдзельнікі далучыліся да акцыі “Жывая бібліятэка” (Human library), што прайшла ў калінінградскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.П. Чэхава. Гэты міжнародны сацыяльны праект накіраваны найперш на пераадоленне стэрэатыпаў, якіх шмат сёння ў грамадстве. Гэтым разам у ролі “кніг” выступілі бібліятэкары, распавядаючы “чытачам” пра асаблівасці сваёй прафесіі і адказваючы на разнастайныя пытанні.

Такім чынам, Бібліятэчная крэатыўная лабараторыя ўяўляе сабой “кірмаш ідэй”, які стымулюе працэс бібліятэчнай дзейнасці, абмен ведамі і вопытам у дынамічным рэжыме. Удзел у ёй дае магчымасць расказаць пра вынікі работы, наладзіць новыя кантакты з калегамі, знайсці падтрымку ідэям і партнёраў для ажыццяўлення разнастайных праектаў. Лабараторыя стварае прастору для творчага самавыяўлення і новых адкрыццяў.

Падрабязней

Подробнее

Навіны

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111