ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Глыбіня пазнання і ведаў
“Адкрываючы скарбы слова”

Бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў з парушэннямі зроку

Бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў з парушэннямі зроку
Іншыя навіны

18 сакавіка 2009 года ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў семінар “Бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў з парушэннямі зроку”.


У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, спецыялісты бібліятэк Беларусі, у тым ліку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кнігавыдаўцы і вытворцы інфармацыйнай прадукцыі, супрацоўнікі цэнтральнага праўлення ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” (БелТІЗ).

Для абмеркавання на семінары былі вынесены наступныя тэмы:

  • арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання людзей з парушэннямі зроку;
  • праблемы і вопыт камплектавання спецыялізаванай літаратурай;
  • бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў са слабым зрокам і невідушчых сродкамі новых інфармацыйных тэхналогій.

Даклады зачыталі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш, дырэктар ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска” Алена Віктараўна Кубышкіна, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях прадпрыемства “ЭЛУІЗ” ГА “БелТІЗ” Ганна Уладзіміраўна Аўсянкіна і інш.

У рамках семінара прайшла прэзентацыя тыфлаабсталявання, размешчанага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111