Без бібліяграфіі як сферы дзейнасці нельга ўявіць сучасныя бібліятэку, выдавецтва, архіў ці кніжны гандаль. Бібліяграфія сёння – гэта інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве.
У “галоўнай бібліятэцы краіны” прафесійна кіраваннем інфармацыяй займаюцца цэлыя аддзелы бібліёграфаў. А ў чым асаблівасці працы сучаснага бібліёграфа і ці заменяць прафесійнага спецыяліста ў найбліжэйшай будучыні лічбавыя робаты, у праграме "Навукаманія" тэлеканала "Беларусь 3" распавяла намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч.
Падрабязнасці глядзіце ў відэасюжэце.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.