ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйныя рэсурсы Thomson Reuters для адукацыі і навуковай дзейнасці
Дзіцячы пакой запрашае

Беркаўскія чытанні

Беркаўскія чытанні
Іншыя навіны

26–27 мая адбылася ІІI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў”.


Канферэнцыя, заснаваная ў гонар літаратуразнаўца, бібліёграфа, кнігазнаўца, гісторыка літаратуры П.Н. Беркава (1896–1969), праходзіла ў музеі “Замкавы комплекс «Мір»” і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, музей “Замкавы комплекс «Мір»”, Расійская акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў кніжнай культуры ФДБУ навукі НДЦ “Наука”, навуковы савет Расійскай акадэміі навук “Гісторыя сусветнай культуры”.

Міжнародная канферэнцыя сабрала зацікаўленых вучоных з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана і Украіны. На працягу двух дзён прайшлі пленарнае пасяджэнне і шэсць секцый. У рамках канферэнцыі былі прэзентаваны выстаўкі “Кнігі эпохі Мікалая Радзівіла Чорнага з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі” і “Калекцыя кніг XV Міжнароднага з’езда славістаў у Беларусі, прынесеная ў дар Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі”.

У канферэнцыі з дакладамі прынялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: намеснік дырэктара Аляксандр Суша (“Кніжная спадчына Беларусі: на шляху спазнання”), загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева (“Запісы на кнігах кірылічнага друку XVI – першай чвэрці XVII ст. (па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)”), загадчыца сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега (“Кніжны збор Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гісторыя, актуаліі і перспектывы даследавання”), галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Карнілава (“Беларускія кірылічныя выданні: ды пытання аб тэрміналогіі”), бібліёграф таго ж аддзела Людміла Сільнова (“Часопіс «Рускі філалагічны веснік» у біяграфіі і асабістай бібліятэцы акадэміка Я.Ф. Карскага”).

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам