ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Звяры-філосафы загавораць па-беларуску: ідзе падпіска на адну з лепшых кніг Паўночнай Еўропы
Светлы дар

Беркаўскія чытанні: кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў

Беркаўскія чытанні: кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў
Іншыя навіны

28–30 мая адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў”.

Месцам правядзення мерапрыемства стаў горад Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019 г.

У былым будынку езуіцкага калегіума, дзе сёння знаходзіцца Музей Беларускага Палесся, прайшлі пленарнае і секцыйныя пасяджэнні канферэнцыі. У рамках пленарнага пасяджэння адбылася прэзентацыя выданняў, падрыхтаваных Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і выдадзеных у 2019 г.: “Францыск Скарына: новыя даследаванні” – другі зборнік навуковых артыкулаў пра Францыска Скарыну; “Кириллические издания XVII века: каталог изданий из коллекции Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси. Вып. 1: 1602–1620-е гг.”.

Работа міжнароднага навуковага семінара “Гісторыя Палесся ў сацыякультурным вымярэнні” ў рамках канферэнцыі была прысвечана вывучэнню традыцый і культурнай спадчыны беларускага Палесся.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія выступілі з навуковымі дакладамі:

"Рукапісныя крыніцы па гісторыі напалеонаўскіх войнаў у НББ: пытанне паходжання і перспектывы даследавання"
Сцебурака Анатоль Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства;

"Кнігазнаўчыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі"
Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства;

“«Житие митрополита московского Филиппа (Колычева) и Житие Германа Соловецкого» – рукопись из фонда Национальной библиотеки Беларуси”
Кірэева Галіна Уладзіміраўна, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

“Роля французскіх перыядычных выданняў у aсветніцкай дзейнасці Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай”
Палунчанка Вольга Мікалаеўна, вядучы бібліёграф даведачна-інфармацыйнага аддзела, саіскальнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Праграма V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам