ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Бішкеку абмеркавалі пытанні папулярызацыі чытання і гісторыка-культурнай спадчыны
Уладзімір Хін. Люстэрка душы графіка

Беркаўскія чытанні – 2023

Беркаўскія чытанні – 2023
Іншыя навіны

VII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў”, якая традыцыйна праводзіцца пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэміі навук і Навуковага савета па кніжнай культуры, кнігавыданні і бібліятэках, адбылася 24–25 мая ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.

Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Расійская акадэмія навук, Навуковы і выдавецкі цэнтр “Навука” Расійскай акадэміі навук.

Bierkauskija_chyt-2.jpg

У навуковым мерапрыемстве ўзялі ўдзел навукоўцы і вядучыя спецыялісты з акадэмій навук, вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі і Расіі. Актыўна ўдзельнічалі ў яго рабоце і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Канферэнцыя прайшла ў рамках пленарнага і 9 секцыйных пасяджэнняў.

Bierkauskija_chyt-3.jpg

У працы секцыі “Кніжная культура – тэарэтычныя і кнігазнаўчыя аспекты. Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метадалогія. Энцыклапедыстыка і біяграфіка ў навуцы і гістарычнай памяці” сваімі даследчымі напрацоўкамі падзяліліся галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірына Кукета і галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэй Бараноўскі.

Ірына Міхайлаўна расказала аб вопыце Нацыянальнай бібліятэкі па вывучэнні гісторыі фарміравання і развіцця бібліятэчнай галіны краіны, прадэманстравала створаныя ў выніку навуковых пошукаў друкаваныя і электронныя інфармацыйныя рэсурсы, запрасіла да супрацоўніцтва ў папаўненні створанай да векавога юбілею бібліятэкі базы даных “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі”.

Bierkauskija_chyt-4.jpg

Андрэй Леанідавіч падзяліўся вынікамі даследавання, выкананага на аснове архіўных, рукапісных і неапублікаваных крыніц. Дзякуючы ажыццёўленым пошукам удалося зняць адну з “белых плям” у 100-гадовай гісторыі галоўнага кнігасховішча краіны, слухачам упершыню быў прадстаўлены ў поўным складзе дырэктарскі корпус Нацыянальнай бібліятэкі даваеннага перыяду.

Bierkauskija_chyt-5.jpg

На секцыі “Чытанне як кампанент духоўнай і матэрыяльнай культуры. Педагагічныя аспекты культуры чытання” выступіла Анастасія Маслоўская, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, з дакладам “«Інтэлектуальны кайф» і пры чым тут бібліятэка”. У рамках свайго выступлення яна падзялілася некаторымі вынікамі НДР “Даследаванне сукупнага фонду публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь для вызначэння найбольш запатрабаванай літаратуры карыстальнікамі і неабходнасці абнаўлення”, якое правяла Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў 2022 годзе.

Ірына Кашуба, бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела камплектавання, узяла ўдзел у секцыі “Кніжныя выданні і перыядычны друк у XX–XXI стст.”. У сваім дакладзе “Роля міжнароднага дакументаабмену Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў развіцці міжкультурнай камунікацыі” яна падкрэсліла важнасць міжнароднага супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі, якое спрыяе не толькі фарміраванню багатай кніжнай калекцыі замежных дакументаў у фондах бібліятэкі, але і служыць сродкам папулярызацыі беларускіх выданняў за мяжой.

Bierkauskija_chyt-6.jpg

На пасяджэнні секцыі “Кніжныя зборы, рэдкія кнігі і рукапісы ў культурным здабытку грамадства” Марыя Шопіна, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, распавяла аб экзэмплярах з унікальных кніжных збораў Храптовічаў, якія папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі ў 2020–2023 гадах.

Галіна Кірэева, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, выступіла на гэтай жа секцыі з дакладам, прысвечаным гісторыі камплектавання рукапісных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. У ім яна раскрыла асобу Валерыяна Іпалітавіча Камарніцкага, уладальніка калекцый кніг Ф. Скарыны і 65 рукапісных кніг XV–XIX стст., набытых для бібліятэкі ў 1925 годзе.

Bierkauskija_chyt-7.jpg

Матэрыял пададзены НДА бібліятэказнаўства, НДА кнігазнаўства, НДА бібліяграфіі і аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае сферы супрацоўніцтва

2 Кас 2023

2 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў на платформе CNKI

2 Кас 2023

З 2 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыты тэставы доступ да электронных навуковых рэсурсаў на платформе China National Knowledge Infrastructure (CNKI), дзе прадстаўлена шырокая калекцыя навуковых часопісаў, электронных кніг, статыстычных штогоднікаў і іншых матэрыялаў на англійскай і кітайскай мовах.

Бібліятэка анлайн

Пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі ў рамках II культурна-адукацыйнага форуму “Культура сталіцы – 2023”

2 Кас 2023

Форум праходзіць з 25 верасня па 8 кастрычніка ў Мінску і прымеркаваны да святкавання Дня работнікаў культуры, які адзначаецца ў Беларусі ў другую нядзелю кастрычніка.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам