ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
VI Форум бібліятэкараў Беларусі: другі дзень працы
Адкрыўся VI Форум бібліятэкараў Беларусі

Беркаўскія чытанні – 2021

Беркаўскія чытанні – 2021
Іншыя навіны

26–27 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася VI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у аўтарытэтным навуковым форуме.

Беркаўскія чытанні традыцыйна праводзяцца пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і Навуковага савета па кнігавыданні і кніжнай культуры. Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Расійская акадэмія навук, Навуковы і выдавецкі цэнтр “Навука” РАН, Цэнтр даследаванняў кніжнай культуры, Навуковы савет РАН “Гісторыя сусветнай культуры”, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Канферэнцыя аб’яднала 150 вучоных з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Францыі, Чэхіі, Кітая, якія ўзялі ўдзел у фармаце анлайн і афлайн. Форум прадставіў актуальныя даследаванні па кніжнай культуры, якая адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні адзінай сучаснай інфармацыйнай прасторы, у кантэксце міжнародных кантактаў.

Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступілі на міжнародным форуме з наступнымі дакладамі:

  • Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці
    “Самы прыгожы айчынны Буквар XVII ст.”
  • Пераверзева Юлія Аляксандраўна, загадчыца аддзела камплектавання фондаў
    “Обмен и перераспределение как направление библиотечно-информационной деятельности по распространению книг в обществе”
  • Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства
    “Камунікацыйная стратэгія культурна-асветніцкана праекта «У госці да кніг»
  • Кірэева Галіна Уладзіміраўна, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства
    “«На память моей подруге…»: гимназический альбом в фонде Национальной библиотеки Беларуси”

    Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам