21 Сту 2020
75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
31 Сне 2020
Як інфармацыйныя тэхналогіі ўплываюць на традыцыйнае “сховішча ведаў”? Якія віртуальныя рэсурсы і паслугі прадстаўлены ў бібліятэцы? Як знайсці патрэбныя крыніцы і карыстацца сусветнымі базамі даных?
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
31 Сне 2020
Звонку сыпле снег, вокны свецяцца электрычнымі гірляндамі, а ў паветры лунае пах мандарынаў? Гэта можа азначаць толькі адно: Новы год амаль наступіў! Праўда, і са снегам часам нягуста, і суровыя будні пад канец года прыгнятаюць, і нават мандарыны не такія смачныя, як у дзяцінстве. Добра было б вярнуць сабе крыху сапраўднага свята! Сядайце, ухутвайцеся ў цёплыя пледы і налівайце імбірны чай у святочныя кубкі: Нацыяналка падрыхтавала для вас дзевяць кніг, якія падымуць навагодні настрой. У спісе ёсць усё – ад казак да дэтэктываў і амаль без усім знаёмай класікі. Хай ніхто не застанецца сумным!
Аўтарскі погляд
30 Сне 2020
30 снежня прайшоў навагодні канцэрт для супрацоўнікаў “скарбніцы ведаў”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
30 Сне 2020
Сёлета мы адзначаем 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Большасці ён вядомы як аўтар твораў “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзя Роспачы” і іншых. Акрамя таго, творца пакінуў нам вялікую паэтычную спадчыну, якую не абмінулі ўвагай і беларускія музыкі. Прапануем падборку з 12 песень на словы Уладзіміра Караткевіча.
Навіны бібліятэк
29 Сне 2020
29 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя самай вялікай, маштабнай і комплекснай працы ў найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы – даследавання “Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений”. Выданне выйшла ў свет у гэтым годзе ў выдавецтве “Беларуская навука”. Галаўной арганізацыяй па падрыхтоўцы і выпуску выдання стала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
28 Сне 2020
У снежні ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія выданні пра Беларусь перададзены ў дар нацыянальна-культурным аб'яднанням гэтай краіны.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
28 Сне 2020
26 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Г.Х. Андэрсэна “Снежная каралева”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
28 Сне 2020
Працягваем знаёміць нашых чытачоў з цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
28 Сне 2020
У 2020 г. споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які працаваў пад кіраўніцтвам Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага.
Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
25 Сне 2020
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна заснавана ў 1899 г. у гонар 100-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага паэта.
Па старонках беларускага календара
24 Сне 2020
А мы працягваем прапаноўваць вам кнігі для чытання ў межах BelBookChallenge! Наступная тэма чэленджу – кніга, якую параіць вам бібліятэкар. Нацыяналка спяшаецца дапамагчы вам з тэмай, якая некаторым падасца найбольш лёгкай.
Блог прафесійнага чытача
24 Сне 2020
24 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для дзяцей супрацоўнікаў прайшло шоу “Казку дарыць Новы год”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
24 Сне 2020
27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).
Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
24 Сне 2020
Урачыстае мерапрыемства да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” адбылося 23 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Навіны бібліятэк
24 Сне 2020
З 24 снежня па 29 студзеня запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “Свята да нас прыходзіць”.
Кніжныя выстаўкі
23 Сне 2020
Да Новага года застаюцца лічаныя дні, і ў галаве кожнага з нас пасяляецца трывожная думка – што ж дарыць сябрам і родным? Шкарпэткі з аленямі, гарбатка і святочныя кубкі нязменна з’яўляюцца ў спісе ўніверсальных падарункаў, але заўсёды саступаюць месца найбольш папулярнаму варыянту. Кнізе! Заварвайце какаву і ўладкоўвайцеся ямчэй: зараз мы паглядзім, як кніга стала ўніверсальным падарункам на ўсе выпадкі жыцця.
Аўтарскі погляд
23 Сне 2020
23 снежня ў бібліятэцы прайшла інфармацыйна-асветніцкая імпрэза, прысвечаная 60-годдзю бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, а таксама прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23 Сне 2020
22 снежня адбылася анлайн-прэзентацыя новага рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.
Бібліятэка анлайн
22 Сне 2020
У сярэдняй школе № 6 г. Кобрына сумесна з аддзелам культуры Кобрынскага райвыканкама распрацавалі Інтэрнэт-даведнік і аўдыягід па горадзе Кобрыне.
Навіны бібліятэк