ГалоўнаяНавіны

Лепшыя кнігі Беларусі – 2008

29 Вер 2008

З 25 верасня для наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта кніжная выстаўка, на якой прадстаўлены выданні – прызёры XLVIII Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Кніжныя выстаўкі

10 Вер 2008

Ужо стала добрай традыцыяй падчас адкрыцця мастацкіх праектаў ладзіць кніжныя выстаўкі, якія адпавядаюць пэўнай тэматыцы. Сінтэтычны праект «Слова і вобраз» прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства і Дня бібліятэк, а менавіта кніга з'яўляецца галоўным атрыбутам гэтых святаў.

Кніжныя выстаўкі

Не было роўных у Еўропе...

8 Вер 2008

7 верасня 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла ў Барысаве кніжную выстаўку са сваіх фондаў «Не было роўных у Еўропе...», прысвечаную буйнейшай кніжнай калекцыі па эпасе напалеонаўскіх войнаў, сабранай І.Х. Каладзеевым.

Кніжныя выстаўкі

Завершаны праект па перавыданні Слуцкага Евангелля

5 Вер 2008

4 верасня ў бібліятэцы ў рамках святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі і Дня беларускага пісьменства адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная паспяховаму завяршэнню сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг компані” па выпуску тыражу CD-ROM “Слуцкае Евангелле – беларускі рукапіс XVI ст.” і перадачы ў дар калекцыі старадрукаваных кніг XVII–XVIII стст.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Жывое думак хараство

3 Вер 2008

З 1 па 30 верасня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Жывое думак хараство”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Анатоля Сямёнавіча Грачанікава (1938 – 1991), беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974).

Кніжныя выстаўкі

Дзеці – наша будучыня

1 Вер 2008

З 1 верасня па 31 кастрычніка 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Дзеці – наша будучыня”, прымеркаваная да Дня ведаў.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Жні 2019

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

111