ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ да часопісаў Emerald
Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

“Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”: заняткі ў Брэсце

“Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”: заняткі ў Брэсце
Іншыя навіны

6 кастрычніка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыліся заняткі ў межах серыі мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”.

Юным удзельнікам было прэзентавана ўнікальнае факсімільнае выданне знакамітай Берасцейскай Бібліі. Экспертамі па тэме выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кнігазнавец і культуролаг Аляксандр Суша і загадчык сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега.

Дзеці з дапамогай “машыны часу” апынуліся ў Берасці XVI ст., даведаліся пра гісторыю друкарні і выдавецкай дзейнасці. Цэнтральным аб’ектам спазнання стала самае загадкавае, прыгожае і дарагое выданне ў айчыннай гісторыі – Берасцейская Біблія. Кожны ўдзельнік меў магчымасць дакрануцца да кніжнага помніка ў прамым і пераносным сэнсе.

Заняткі былі арганізаваны з дапамогай дыялогавай камунікацыі і прынцыпу крэатыўнасці, што стымулявала інтэлектуальную і творчую актыўнасць дзяцей, здольнасць да творчага ўспрымання феномена культуры.

Бібліятэкі ўсё больш становяцца культурна-адукацыйнымі прасторамі, якія перадаюць культурны вопыт, фарміруюць устойлівае ўспрыманне светапоглядных, маральных і культуралагічных каштоўнасцей папярэдніх пакаленняў. Заняткі прадэманстравалі, што папулярызацыя кніжнай спадчыны для дзяцей з’яўляецца важным і актуальным кірункам дзейнасці бібліятэк. Яны накіраваны на развіццё цікавасці да кнігі і чытання, фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам