ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстава кніг па генеалогіі
ЮНЕСКА – 75 гадоў!

Беларускія выданні перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Малдова

Беларускія выданні перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Малдова
Іншыя навіны

12 лістапада Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатолій Калінін ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Малдова калекцыю беларускіх выданняў, падрыхтаваную Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь у рамках праекта “Беларусь сёння”.

У сваім выступленні А. Калінін высока ацаніў усталяваны паміж Беларуссю і Малдовай узровень двухбаковага супрацоўніцтва, аснову якога складаюць узаемная павага, падтрымка і сяброўства. Падкрэсліў зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Міжнародны праект “Беларусь сёння” Нацыянальная бібліятэка Беларусі паспяхова рэалізуе сумесна з Міністэрствам культуры пачынаючы з 2010 года. У збор уваходзяць лепшыя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы.

Калекцыі беларускіх выданняў перададзены ўжо дваццаці тром найбуйнейшым бібліятэкам свету.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам