ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар да Дня праваслаўнай кнігі
Адчуванне шчасця

Беларускія народныя песні ў апрацоўцы сучасных кампазітараў прагучалі ў бібліятэцы

Беларускія народныя песні ў апрацоўцы сучасных кампазітараў прагучалі ў бібліятэцы
Іншыя навіны

27 сакавіка прайшоў канцэрт-лекцыя “Новая фальклорная хваля: беларуская народная песня ў апрацоўцы сучасных кампазітараў”, арганізаваны ў рамках сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Лектар – кандыдат мастацтвазнаўства, дырыжор Галіна Паўлаўна Цмыг – разам з музычнай капэлай “Спеў Белай Русі” прадставіла цікавы матэрыял аб народных песнях і майстэрстве іх апрацоўкі, дзякуючы якой яны выклікаюць захоплены водгук у сучасных слухачоў.

Лекцыю цудоўна дапаўнялі музычныя прыклады. Кульмінацыяй мерапрыемства стала сумеснае выкананне песень артыстамі і гледачамі, якія сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі канцэрту.

Чакаем усіх жадаючых на наступных мерапрыемствах!


Уваход – вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуска сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам