ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі, адукацыі і бізнесу ў Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных ProQuest Central

Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум

Іншыя навіны

12–13 лістапада 2009 года ў Мінску адбудзецца Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум.


Мерапрыемства пройдзе адначасова з шостым пасяджэннем Кансультацыйнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага.

Мэта форуму – прыцягненне ўвагі дзелавой аўдыторыі з-за мяжы да працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, у галіне лібералізацыі эканомікі, фарміравання спрыяльных умоў для вядзення бізнесу і прыцягнення інвестыцый.

Мерапрыемства накіравана галоўным чынам на садзейнічанне развіццю інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж замежнымі партнёрамі і прадпрыемствамі Беларусі, у тым ліку праз рэкламу буйных беларускіх бізнес-праектаў.

Праграма форуму ўключае дыскусію па такіх тэмах, як уваходжанне Беларусі ў трыццатку дзяржаў па ўмовах вядзення бізнесу, ацэнка мер па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза, задзейнічанне навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны для прыцягнення інвестыцый і інш.

Падрабязней…

Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам