ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вернасць слову
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Беларускі “Буквар” крочыць па планеце

Беларускі “Буквар” крочыць па планеце
Іншыя навіны

У 2018 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі завяршыла міжнародны навуковы выдавецкі праект па факсімільным ўзнаўленні кніжнага артэфакта – першай кнігі пад назвай “Буквар”, выдадзенай 24 ліпеня 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўе (цяпер г. Вевіс, Літва).

Выданне аказала істотны ўплыў на развіццё кніжнай традыцыі адукацыйнай дзейнасці на беларускіх землях і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У свеце засталося два асобнікі першага буквара: адзін захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл (Лондан, Вялікабрытанія), другі – у Каралеўскай бібліятэцы Даніі (Капенгаген).

Па выніках праекта факсімільныя выданні былі перададзены ў дар установам культуры і адукацыі Беларусі, краін Еўрапейскага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У бліжэйшы час факсіміле таксама папоўніць фонды нацыянальных бібліятэк ААЭ, Аргенціны, Аўстраліі, Балгарыі, Бразіліі, Грузіі, Ірландыі, Венесуэлы, В'етнама, Інданезіі, Індыі, Іспаніі, Карэі, Катара, Кубы, Манголіі, Нарвегіі, Пакістана, ПАР, Румыніі, Сербіі, Сірыі, Турцыі, Харватыі, Эстоніі і Японіі. Сёння, 18 ліпеня 2019 г., Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала факсімільнае выданне “Буквар” для гэтых бібліятэк на штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

Bukvar-Diplomatam.jpg

Па словах дыпламатаў, падобныя культурныя праекты спрыяюць развіццю адносін у культурнай сферы і ўмацаванню сяброўскіх узаемаадносін паміж краінамі.

Партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі па факсімільным аднаўленні першага “Буквара” выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл ў Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам