ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нарматыў ніхто не адмяняў…
Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў

Беларуская пісьменніца ўдастоена амерыканскай прэміі

Беларуская пісьменніца ўдастоена амерыканскай прэміі
Іншыя навіны

У ЗША прысуджана выдавецкая прэмія аўтару часопісаў “Маладосць” і “Нёман” празаіку Алене Брава.


Штогод 29 студзеня амерыканскае выдавецтва Frаnс-Tіrеur USА адзначае прэміяй “Вольны стралок: Сярэбраная куля” лепшыя кнігі выдавецкага года.

Сёлета Міжнародная прэмія Frаnс-Tіrеur USА – Sіlvеr Bullеt 2013 – і адпаведны статус “Франтырор-2013” прысуджаны Алене Брава “па сукупнасці выдадзенага і ў перспектыве чаканага”. У 2012 годзе і на пачатку 2013-га ў Алены выйшлі ў ЗША на рускай мове кнігі “Любовь в тени казарм Монкадо” , “Спектакль в черном театре” і “Менада и ее сатиры”. Усе творы на рускую мову перакладзены самім аўтарам.

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі ў дзень нараджэння А.П. Чэхава, Б.Л. Пастэрнака і самога выдавецтва прымае міжнародная рада, у склад якой уваходзяць пісьменнікі і славісты Марына Камі (ЗША), Сяргей Юр’енен (ЗША), Дзмітрый Бавільскі (Расія), Мікалай Бокаў (Францыя), Аляксандр Кабакоў (Расія), Марыа Корці (Італія), Элен Менегальда (Францыя), Андрэй Назараў (Данія), Міхаіл Эпштэйн (ЗША).

Сёлета выдавецтву Frаnс-Tіrеur USА споўнілася пяць гадоў. Яго стваральнік і заснавальнік прэміі “Вольны стралок: Сярэбраная куля” – вядомы пісьменнік Сяргей Юр’енен, лаўрэат некалькіх міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку “Рускай прэміі” 2009 года, аўтар раманаў “Вольны стралок”, “Парушальнік мяжы”, “Сын імперыі, інфантыльны раман”, “Халодная вайна”, “Хлопчыкі Дзягілева”, “Дачка генеральнага сакратара”, “Славацкі консул” і іншых. Вырас у Мінску, у якасці паэта выступаў на беларускім радыё і тэлебачанні, яго літаратурны дэбют адбыўся ў часопісе “Нёман” яшчэ ў 1966 годзе.

Па словах С. Юр’енена, “сярэбраная куля – адзіны сродак супраць вампіраў, ваўкалакаў і іншых монстраў. Акрамя абароны, серабро – той метал, які асацыіруецца з чалавечай душой”.

Алена Брава – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, жыве ў Барысаве. З першымі празаічнымі творамі дэбютавала ў часопісе “Маладосць”. Летась за кнігу “Імя Ценю – Святло”, якая выйшла ў выдавецтве “Літаратура і Мастацтва”, была адзначана Мінскай абласной прэміяй у галіне літаратуры ў намінацыі “Проза”. Яе аповесці “Каменданцкі час для ластавак” і “Дараванне” надрукаваны ў расійскім літаратурным часопісе “Сибирские огни”, за апошнюю з іх аўтар узнагароджана расійскай літаратурнай прэміяй імя Канстанціна Сіманава і залатым медалём. Дарэчы, аповесць “Дараванне”, якая перакладзена і на нямецкую мову, у бліжэйшы час павінна пабачыць свет асобнай кнігай.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Да Дня работнікаў культуры супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі заслужаныя ўзнагароды

11 Кас 2019

Напярэдадні прафесійнага свята Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагародзіла лепшых спецыялістаў галіны. Сярод іх – супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі

10 Кас 2019

10 кастрычніка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі”, якая зноў прыцягнула ўвагу грамадскасці да адной з самых незвычайных і таямнічых друкаваных кніг Беларусі XVI ст.

Кніжныя выстаўкі

Пяць кніжак на выходныя

11 Кас 2019

Час летніх вандровак скончыўся, але адпраўляцца ў падарожжа можна не толькі наяве, але і па кніжках. Так, Марыя Мартысевіч сваю гераіню адправіла ў міфічную краіну Сарматыю, адкуль тая піша да сястры лісты і расказвае пра норавы гэтага дзікага краю. А Міхал Андрасюк выправіўся ў падарожжа па родных для сваіх продкаў мясцінах на беларуска-польскім памежжы – выправіўся ва ўспамінах і снах. Маленькая Бэрта з кнігі Сары Лундберг марыць паляцець птушкай з вёскі ў горад...

Навіны бібліятэк

Напісанае застаецца: новае выданне твораў Васіля Быкава

10 Кас 2019

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” распачало новую кніжную серыю – “Напісанае застаецца”. Першая кніга ў творчым праекце, які абяцае выклікаць увагу чытачоў, – зборнік аповесцей народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык”.

Навіны бібліятэк

111