ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святкуем стагоддзе разам!
Бібліятэкі Гродзеншчыны святкуюць 140-гадовы юбілей Янкі Купалы: дайджэст падзей

Беларуская літаратура папоўніць фонды Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане

Беларуская літаратура папоўніць фонды Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане
Іншыя навіны

28 ліпеня ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і рэалізацыі міжнароднага праекта “Беларусь сёння” адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Зале ведаў Цэнтра народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Узбекістане.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел саветнік Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, студэнты з Узбекістана, якія навучаюцца ў нашай краіне, творчая інтэлігенцыя, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і супрацоўнікі бібліятэкі.

Кіраўніку ўзбекскай дэлегацыі быў уручаны сертыфікат аб перадачы ў дар калекцыі беларускіх выданняў у рамках міжнароднага праекта “Беларусь сёння”, які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з 2010 года. У збор увайшло каля 100 лепшых літаратурна-мастацкіх, навуковых, навукова-папулярных выданняў, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы нашай краіны. Узбекскаму чытачу калекцыя кніг прадставіць Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці: шматвяковая гісторыя, сучаснае жыццё, культурныя дасягненні, багатыя нацыянальныя традыцыі.

Прыемным сюрпрызам стаў зваротны падарунак Пасольства Рэспублікі Узбекістан. Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніла калекцыя з 24 плакатаў дзеячаў культуры Узбекістана. Сярод іх – Абдула Арыпаў, Алішэр Наваі, Зульфія, Хамід Алімджан і іншыя. Таксама чытачам будзе даступны збор з 50-ці выданняў мастацкай прозы і паэзіі класікаў Узбекістана, якія раскрываюць традыцыі, лад жыцця і побыт узбекскага народа. Большасць кніг прадстаўлена на узбекскай мове.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам