ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выхоўваць подзвігам народным
Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі

Беларуска-в’етнамскі бізнес-форум

Беларуска-в’етнамскі бізнес-форум
Іншыя навіны

14 мая ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыета ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся беларуска-в’етнамскі бізнес-форум.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форума выступіў  прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыет.

Асноўныя мэты правядзення форума – развіццё і ўмацаванне дзелавых адносін з в’етнамскімі інвестарамі, пошук дзелавых партнёраў сярод в’етнамскіх бізнесменаў, абмеркаванне праектаў супрацоўніцтва.

Падчас мерапрыемства адбылося падпісанне шэрага двухбаковых дагавораў і кантрактаў, прайшлі перамовы членаў дзелавой часткі в’етнамскай дэлегацыі з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Прэзідэнта Нгуен Мінь Чыета вітаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. Падчас агляднай экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы прэзідэнт азнаёміўся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

У музеі кнігі ўвазе госця была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пасля чаго прэзідэнт Нгуен Мінь Чыет пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам