ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Заветному звуку внимая...”
Канферэнцыя дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк

Беларуска-польскія “Дыялогі”

Беларуска-польскія “Дыялогі”
Іншыя навіны

3 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі дыпломных работ Комплексу дзяржаўных школ мастацтваў імя Т. Макоўскага (Польшча) і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава (Беларусь).


Будзе прадстаўлена звыш 50 творчых работ навучэнцаў і выпускнікоў устаноў адукацыі ў такіх відах выяўленчага мастацтва, як жывапіс, дызайн і скульптура.

У адкрыцці выстаўкі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў, выкладчыкі і навучэнцы.

З 4 чэрвеня ўваход на выстаўку “Дыялогі” платны (складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам