ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра лёсы дзяржаўнасці ў фармаце адкрытага дыялогу
Cвяткуем Новы год і Каляды культурна!

Беларусь мая сінявокая: падведзены вынікі першага Года малой радзімы

Беларусь мая сінявокая: падведзены вынікі першага Года малой радзімы
Іншыя навіны

19 снежня ў бібліятэцы прайшла “Краязнаўчая прэзентацыя першага Года малой радзімы”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры” (БФК), рэдакцыі газет “Звязда” і “Краязнаўчая газета”.

У Беларусі 2018–2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Гэта значыць, што ўвага дзяржаўных устаноў і актыўных грамадзян будзе накіравана на тое, што блізка кожнаму чалавеку – яго малая радзіма. Для адных гэта родная вёска, горад, вуліца або невялікі дворык, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, а можа, і ўся краіна.

На мерапрыемстве аб сваёй працы ў рамках рэспубліканскага праекта расказалі прадстаўнікі сталічных і рэгіянальных музеяў, бібліятэк, галерэй, сродкаў масавай інфармацыі.

Старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі падзяліўся вынікамі работы БФК рэалізаваны праект “Мой род – мая радзіма” і створана пастаянная рубрыка “Малой Радзіме – вялікую ласку” ў “Краязнаўчай газеце”. Таксама Беларускі фонд культуры ўдзельнічаў у арганізацыі двух рэспубліканскіх конкурсаў: “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і “Славутыя імёны маёй малой Радзімы” сумесна з газетай “Звязда”.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава правяла прэзентацыю электронных рэсурсаў і віртуальных праектаў бібліятэкі, прысвечаных Году малой радзімы.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з навінкамі краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі і выданнямі мясцовых краязнаўцаў, устаноў культуры і грамадскіх аб’яднанняў. На выстаўцы таксама былі прадстаўлены асобныя матэрыялы, дасланыя на рэспубліканскі конкурс “Славутыя імёны маёй малой Радзімы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам