ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нідэрландах выдадзена кніга для дзяцей, прысвечаная беларускай міфалогіі
Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства

Беларусь – краіна адзінства

Беларусь – краіна адзінства
Іншыя навіны

17 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося культурна-патрыятычнае мерапрыемства “Беларусь – краіна адзінства”, прымеркаванае да Дня народнага адзінства.

Новае свята – Дзень народнага адзінства – падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Юр’еўна Кніжнікава, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Аляксеевіч Румак, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Дзмітрый Тадэвушавіч Шашок, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Вячаслаў Мікалаевіч Кузняцоў, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза, прадстаўнікі моладзі раёна.

Святочным падарункам сталі выступленні духавога аркестра 56-га асобнага палка сувязі, узорнага харэаграфічнага ансамбля “Сузор’е” з харэаграфічнай кампазіцыяй “Мая Беларусь”, армянскага танцавальнага ансамбля “Эрэбуні” пры ГА “Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае таварыства «Айастан»”, Вольгі Загадскай ад ГА “Саюз палякаў на Беларусі”, старшыні Украінскага культурна-асветніцкага таварыства “Краяны” (г. Маладзечна) Беларускага грамадскага аб’яднання “Ватра” Ясеніі Мікуліч, групы “Правакацыя”.

Для гасцей мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі правялі экскурсію па выставачным праекце да Года народнага адзінства “Сімвалы жыцця”. Наведвальнікі таксама маглі азнаёміцца з тэматычнай выставай “У сям’і адзінай”, на якой прадстаўлена каля 50 дакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: навуковыя і навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі па гісторыі Беларусі, артыкулы ў перыядычных выданнях. Таксама на выставе прадстаўлены кнігі, прысвечаныя юбілеям ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам