16 мая ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі на тэму “Баранчык-падарожнік”.
Для стварэння сваіх кампазіцый дзеці выкарыстоўвалі нетрадыцыйныя сродкі адлюстравання – сурвэткі, крупы, макаронныя вырабы, вату. Разнастайнасць мастацкіх матэрыялаў і творчае ўяўленне дапамаглі хлопчыкам і дзяўчынкам стварыць цікавыя і незвычайныя работы.
Сяброўскія адносіны садзейнічалі падтрыманню добрага настрою. Творчы працэс дапоўнілі рухавыя гульні і прагляд мультфільма.