ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новыя сустрэчы ў межах праекта “Па-за вернісажам”
Чароўныя кветкі

Барадулін у нашых сэрцах: падвядзенне вынікаў творчага конкурсу

Барадулін у нашых сэрцах: падвядзенне вынікаў творчага конкурсу
Іншыя навіны

10 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася творчая імпрэза “Барадулін у нашых сэрцах”, прымеркаванае да 85-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – творцы, чыё імя стаіць у шэрагу найвыбітнейшых беларускіх паэтаў усіх часоў.

Мерапрыемства пачалося з урачыстага чытання вершаў у выкананні актрысы тэатра і кіно Юліі Шпілеўскай.

Ганаровай госцяй стала ўдава паэта – Валянціна Міхайлаўна Барадуліна. Паэт і фотамастак Георгій Ліхтаровіч падзяліўся сваімі ўспамінамі і прачытаў верш. Паэт і кампазітар Алесь Камоцкі выканаў песні на вершы Рыгора Барадуліна.

Асноўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі юныя чытачы, якія бралі ўдзел у конкурсе, прысвечаным паэту. Школьнікі з розных куточкаў краіны стваралі плакаты з улюбёнымі ўрыўкамі з твораў Барадуліна і пісалі эсэ. Яны разам з бацькамі і настаўнікамі прыехалі на мерапрыемства з Мінска, Брэста, Магілёва, Рэчыцы, Паставаў і іншых гарадоў і вёсак Беларусі.

Юныя ўдзельнікі чыталі вершы, а таксама ўласныя эсэ, у якіх раскрылі разуменне слова паэта, свае асэнсаванні і перажыванні. Любімыя вершы Рыгора Барадуліна прадэкламавалі Алёна Сямашка, Марцін Лабашоў і Арына Ленкавец (г. Мінск). Конкурсныя эсэ прачыталі Мiкола Пякуцька, Марыя Каралёва і Марыя Царова (г. Мінск), Мікіта Сёмін (г. Брэст), Арына Нахват і Тэрэза Баранава (вёска Застарынне Баранавіцкага раёна), Ілья Талстыка (в. Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна).

Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша выказаў словы захаплення і падзякі ўдзельнікам, азначыўшы важнасць конкурсу, які спрыяў выхаванню маладога пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры і стварыў магчымасці для самарэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялу асобы.

Вяла імпрэзу Таццяна Сапега, куратар конкурсу, загадчык сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сустрэча завяршылася ўрачыстым узнагароджаннем удзельнікаў конкурсу дыпломамі і экскурсіяй па бібліятэцы.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства ў межах праектаў “У госці да кніг” і “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам