ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Снягурка
Пясняр жыцця народнага

Баль навагрудскага песняра

Баль навагрудскага песняра
Іншыя навіны

19 снежня а 16.00 гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца літаратурны салон “Баль навагрудскага песняра”, прысвечаны творчасці Адама Міцкевіча (1798–1855).


Пераднавагодняе свята “Баль навагрудскага песняра” ў гонар Адама Міцкевіча – гэта даніна павагі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нашаму славутаму суайчынніку. На вечары адбудуцца сустрэчы з цікавымі асобамі, аматарамі творчасці Адама Міцкевіча.

Святочную атмасферу свецкіх баляў пачатку ХІХ ст. створаць удзельнікі музычна-тэатралізаванага праекта “Doux Souvenir” і гісторыка-танцавальнага праекта “Эпоха Міхала Клеафаса”.

“Перачытаць Міцкевіча ўсяго...” закліча кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, адкрыццё якой адбудзецца ў рамках літаратурнага салона. Выстаўка прадставіць увазе гледачоў каля 300 дакументаў, сярод якіх выданні ХІХ–ХХ ст., шматлікія партрэты Адама Міцкевіча і ілюстрацыі да яго твораў вядомых мастакоў. Асобнае месца ў экспазіцыі зоймуць выданні розных гадоў бессмяротных паэм Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам