ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У чаканні цуду
Чарадзей мастацкага слова

Баль навагрудскага песняра

Баль навагрудскага песняра
Іншыя навіны

19 снежня ў галерэі “Лабірынт” адбыўся літаратурны салон “Баль навагрудскага песняра”, прысвечаны 215-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855).


Як адзначыла пад час урачыстасці першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, у фондах бібліятэкі захоўваецца каля чатырохсот дакументаў, прысвечаных Адаму Міцкевічу. Трыста найменняў увайшло ў экспазіцыю кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Перачытаць Міцкевіча ўсяго...”, адкрыццё якой адбылося ў рамках літаратурнага салона.

Сярод экспанатаў выстаўкі да ўвагі гледачоў прадстаўлены выданні ХІХ–ХХ стст., шматлікія партрэты Адама Міцкевіча і ілюстрацыі да яго твораў такіх вядомых мастакоў, як В. Ваньковіч, М. Андрыёлі, Я. Матэйка, Я. Тысевіч, В. Шаранговіч і інш.

“Ёсць пісьменнікі, творы якіх хочацца ілюстраваць. Адзін з такіх пісьменнікаў – Адам Міцкевіч. Гледзячы на ілюстрацыі Васіля Шаранговіча да твораў пісьменніка, ты нібы чуеш гэтыя тэксты! Менавіта дзякуючы ілюстрацыям Шаранговіча я назаўсёды зразумела, што Адам Міцкевіч – беларускі паэт!”, – расказала мастацтвазнаўца Ларыса Міхневіч.

Акрамя польскамоўнага Збору твораў у 17 тамах і рускамоўнага пяцітомніка, экспазіцыя змясціла зборы выбраных твораў, тэматычныя падборкі вершаў і санетаў пісьменніка. Асобнае месца ў экспазіцыі занялі выданні розных гадоў бессмяротных паэм Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”. Шэраг кніг распавядае пра сучаснікаў, сяброў і муз паэта. Частка экспазіцыі прысвечана даследаванням жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, у тым ліку яго сувязям з беларускім краем.

“Пра Міцкевіча можна гаварыць вельмі доўга. Каб зразумець і спазнаць паэта, трэба пабываць на яго Радзіме. Я прайшоўся па мясцінах Міцкевіча... Паэзія яго нарадзілася з зямлі, на якой ён вырас, з беларускай народнай творчасці, і, безумоўна, не было б у нас такога генія, калі б не было ў яго кахання – Марылі Верашчакі”, – адзначыў пад час імпрэзы беларускі пісьменнік Кастусь Цвірка. Па яго словах, высланы за межы сваёй Радзімы Адам Міцкевіч праз усю сваю творчасць пранёс боль расставання са сваёй зямлёй і сваім каханнем.

Уся творчасць Адама Міцкевіча – гэта сапраўдны гімн Беларусі. Паэт выдатна паказаў жыццё і побыт розных слаёў беларускага грамадства першай паловы ХІХ ст. Веліч і шчырасць любові Адама Міцкевіча да сваёй роднай “Літвы” – тэрыторыі сучаснай Беларусі – можна адчуць, увайшоўшы ў рамантычны свет яго твораў.

Пад час літаратурнага салона святочную атмасферу свецкіх баляў пачатку ХІХ ст. стваралі ўдзельнікі музычна-тэатралізаванага праекта “Doux Souvenir” і гісторыка-танцавальнага праекта “Эпоха Міхала Клеафаса”. Артысты парадавалі гледачоў арыямі з оперы “Яўгеній Анегін”, чытаннем санета, касцюміраванымі танцамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам