ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе
Дасканалы даследчык роднай мовы

Аспекты, звязаныя з індывідуальнай канстытуцыйнай скаргай у еўрапейскай мадэлі канстытуцыйнага правасуддзя

Аспекты, звязаныя з індывідуальнай канстытуцыйнай скаргай у еўрапейскай мадэлі канстытуцыйнага правасуддзя
Іншыя навіны

З 13 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Тэарэтычныя і практычныя аспекты, звязаныя з індывідуальнай канстытуцыйнай скаргай у еўрапейскай мадэлі канстытуцыйнага правасуддзя".


Арганізатары мерапрыемства – Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія Савета Еўропы) і Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.

У рамках канферэнцыі прайшлі дыскусіі, падчас якіх удзельнікі абмеркавалі пытанні доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, вывучылі асаблівасці еўрапейскага канстытуцыйнага судаводства. Беларускія ўдзельнікі канферэнцыі інфармавалі сваіх калег пра формы доступу да канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, еўрапейскія эксперты, кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя ў галіне канстытуцыйнага права.

Канферэнцыя завершыць сваю работу 14 мая 2010 года.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам