3 лістапада 2009 года ў Фундаментальнай бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Ламаносава прайшла трэцяя асамблея, арганізаваная фондам “Русский мир”.
Каля тысячы прадстаўнікоў з 80 краін свету прынялі ўдзел у асамблеі, у ходзе якой абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі дзейнасці фонду па рэалізацыі адукацыйных праграм, стварэнні Рускіх цэнтраў, ажыццяўленні міждзяржаўных асветніцкіх і іншых праектаў.
У рабоце асамблеі прыняла ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) па інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванні А.Е. Далгаполава. У ходзе праведзеных сустрэч былі абмеркаваны некаторыя праекты, магчымасць правядзення экспертызы праекта НББ па закупцы базы даных “е-Library” і адкрыццё віртуальнага “Русского центра”.
У час сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара па абслугоўванні Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі В.В. Сяровай былі абмеркаваны ўмовы абслугоўвання ў рамках міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента.