ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжная выстаўка "Art-лінія"
Славянскія чараўніцы

Арт-лінія

Арт-лінія
Іншыя навіны

24 красавіка 2008 года а 17-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё I Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі "Арт-лінія".


На вернісажы было прадстаўлена больш за 160 графічных твораў мастакоў з Аўстрыі, Італіі, Германіі, Арменіі, Сербіі, Украіны, Расіі, Польшчы, Эстоніі, сярод якіх – работы ганаровай госці, вядомай італьянскай мастачкі Карлы Аккардзі.

У рамках выстаўкі быў праведзены конкурс, вынікі якога ацаніла міжнароднае журы,куды ўвайшлі мастакі і мастацтвазнаўцы з Сербіі, Польшчы, Эстоніі, Літвы, Беларусі і Італіі.

Сваё майстэрства гледачам прадэманстравалі члены Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы, пераможцы і прызёры Чэмпіянату Еўропы, міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, майстры спорту і музыкі.

Выстаўка будзе працаваць да 5 чэрвеня.

Злева направа:
Генеральны консул Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Лінда Коль,
Паплаўскі Г. Г.,
народны мастак Беларусі,
Ястраб Ф. А.,
загадчык аддзела
галерэйна-выставачнай
дзейнасці

Кірухіна Л. Г.,
намеснік дырэктара
па навуковай рабоце і
сувязях з грамадскасцю і
Ястраб Ф. А.,
загадчык аддзела
галерэйна-выставачнай
дзейнасці
 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам