ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэха далёкай вайны
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі аб Гейдары Аліеве

Армія і культура

Армія  і культура
Іншыя навіны

7 мая 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Армія і культура», прысвечанае Дню Перамогі і 90-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.




Падчас мерапрыемстваў прайшлі прэзентацыі кнігі «Вооруженные силы Реcпублики Беларусь: 90 лет на страже Отечества», спецвыпуску часопіса «Армия» і літаратурна-мастацкага дадатку «Армия и культура», падрыхтаваных выдавецтвам «Беларусь», паэтычнага зборніка «Мы храним тебя, Беларусь!», відэапрэзентацыя арыгінальнага камплекта 12 DVD-ROMаў «Вооруженные силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии», прадстаўленага тэлекампаніяй ВаенТВ.



У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё тэматычнай кніжнай выстаўкі «90 гадоў на варце Айчыны» з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выстаўкі твораў студыі ваенных мастакоў «Айчыне служым».



Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь Мальцаў Л.С., намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Кураш В.І., дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Р.С., генеральны дырэктар тэлекампаніі ВаенТВ Мальцаў С.Л.


 
Дырэктар Нацыянальнай
бібліятэкі Беларусі,
Матульскі Р.С.
Міністр абароны
Рэспублікі
Беларусь,
Мальцаў Л.С.
 
 
 
Намеснік
міністра
культуры Рэспублікі
Беларусь,
Кураш В.І.
 

 

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам