27 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Генадзевіч Каханоўскі, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша, другі сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Ілья Ігаравіч Баранаў.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады:
Культурная спадчына: рух ад сацыяльнай памяці да сацыяльных дзеянняў (Аляксандр Аляксандравіч Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі);
Архівы, музеі, бібліятэкі як сховішчы дакументаванай калектыўнай памяці народаў свету (Міхаіл Фёдаравіч Шумейка, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт);
Архіўная тэорыя на парозе перамен (Ігар Мікалаевіч Кісялёў, кандыдат гістарычных навук, член рэдкалегіі часопіса “Отечественные архивы”, лаўрэат прэміі імя В.В. Ключэўскага Прэзідыума РАН);
Нацыянальны архіў Мальты: ад публічных дакументаў да публічнай памяці (Чарльз Дж. Фаруджа, старшыня Еўрапейскага аддзялення Міжнароднага савета архіваў, доктар).
У рамках канферэнцыі запланавана работа чатырох секцый: “Дакументальная спадчына як інфармацыйны рэсурс грамадства”, “Захавальнікі і карыстальнікі інфармацыі: праблемы ўзаемаадносіны і ўзаемадзеяння”, “Лічбавая трансфармацыя і інстытуты памяці”, “Архівы, музеі, бібліятэкі: агульнае і адрознае ў іх працы”.
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.