ГалоўнаяНавіны

Навіны

Віншуем Валянціну Уладзіміраўну Ваўчык, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з 75-годдзем!

28 Лют 2021

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Валянціну Уладзіміраўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

26 Лют 2021

З 26 лютага па 31 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка выданняў, адзначаных узнагародамі LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Кніжныя выстаўкі

Экскурсія, прысвечаная жыццю Еўфрасінні Полацкай

26 Лют 2021

25 лютага ў бібліятэцы прайшла першая экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная жыццю святой Еўфрасінні Полацкай. Першымі экскурсантамі сталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выйшла грунтоўная кніга пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх літаратараў

26 Лют 2021

Выданне “(Не)расстраляныя” ўтрымлівае ў сабе гісторыі жыцця, абраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, што былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам. Кніга выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч” і 15 лютага паступіла ў продаж.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка – лепшая пярвічная арганізацыя РГА “Белая Русь” у Першамайскім раёне

25 Лют 2021

25 лютага ў бібліятэцы прайшла акцыя-свята “Мы лепшыя з лепшых!” Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі з белай вокладкай

25 Лют 2021

Ці ёсць колер больш шматгранны і сімвалічны за белы? Чысты ліст, пачатак пачаткаў, нявіннасць, дабрыня, праўда і нават смерць – у ім увасабілася ўсё, пра што толькі можна падумаць. Таму наступная тэма BelBookChallenge асабліва цікавая: у цэнтры ўжо не перыпетыі гісторыі, не асаблівасці галоўных герояў ці вершаскладання. Кнігу для гэтай тэмы трэба будзе выбіраць па вокладцы – насуперак распаўсюджаным рэкамендацыям. Такім чынам, самы час для новай падборкі ў рамках BelBookChallenge: зборнікі з белай вокладкай!

Блог прафесійнага чытача

25 Лют 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча намесніка генеральнага дырэктара, старшыні Міжнароднай Асацыяцыі беларусістаў Алеся Сушы з дырэктарам – галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам газеты «Звязда» Алесем Карлюкевічам.

Навіны бібліятэк

Тэмплан выпуску сацыяльна значымай літаратуры

24 Лют 2021

Прапануем азнаёміцца з тэматычным планам выпуску сацыяльна значымай літаратуры на 2021 г., зацверджаным загадам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 416.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны

24 Лют 2021

23 лютага на экскурсію “Помнім боль і страты твае, Беларусь…”, прысвечаную літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у Нацыянальную бібліятэку завіталі выхаванцы Мінскага ваеннага сувораўскага вучылішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зямны вандроўнік

24 Лют 2021

Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка Паўла Андрэевіча Місько ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 24 лютага па 30 сакавіка праходзіць выстаўка “Зямны вандроўнік”.

Кніжныя выстаўкі

Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны

23 Лют 2021

23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло мерапрыемства “Альянс дабра, любві і высакароднасці”, прысвечанае святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 лютага спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Піятуховіча, вядомага беларускага літаратуразнаўцы

23 Лют 2021

Вядомы беларускі літаратуразнаўца, крытык і педагог М.М. Піятуховіч быў адным з актыўных удзельнікаў працэсу станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай навукі.

Па старонках беларускага календара

Нацыянальная бібліятэка ўзнагароджана дыпломамі конкурсу “Мастацтва кнігі”

22 Лют 2021

20 лютага ў рамках XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 60-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам