10 кастрычніка ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбылася лекцыя “Сучасны беларускі пераклад Песні Песняў” біблеіста, гебраіста, германіста Галіны Сініла.
Галіна Сініла – легендарны выкладчык БДУ, чытае лекцыйны курс “Біблія і сусветная культура” і іншыя, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый, дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Чытальная зала рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў была запоўнена зацікаўленымі студэнтамі. На лекцыі таксама прысутнічалі вядомыя і пачынаючыя вучоныя.
Чытайце таксама:
- Лекцыя кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна
- Лекцыя “Археалагічныя і рукапісныя сведчанні пра Біблію” Скота Кэрала
- Лекцыя Бруса Андэрсана “Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ”
- Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам