ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Моўнае багацце і народныя залацінкі
“Рабінзон Круза” ў перакладзе Янкі Станкевіча: прайдзі тэст

Анлайн-семінар ВЧЗ “Інфармацыйнае забеспячэнне медыцынскай сферы ў рэжыме аддаленага доступу”

Анлайн-семінар ВЧЗ “Інфармацыйнае забеспячэнне медыцынскай сферы ў рэжыме аддаленага доступу”
Іншыя навіны

26 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў ProQuest для прадстаўнікоў медыцынскай сферы нашай краіны: устаноў аховы здароўя, медыцынскіх універсітэтаў і каледжаў, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.

Удзельнікі пазнаёміліся са структурай кантэнту і функцыянальнымі перавагамі выкарыстання платформы ProQuest у інфармацыйным забеспячэнні навукова-даследчай, адукацыйнай і практычнай дзейнасці ў сферы медыцыны. Айчынным вучоным быў прадстаўлены алгарытм размяшчэння на платформе вынікаў уласных навуковых распрацовак.

Спікерамі семінара выступілі кіраўнік рэгіянальных праектаў кампаніі ProQuest Ганна Трыфанава і сертыфікаваны трэнер ProQuest Аляксандр Ліпенскі.

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта для супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных, навучання працы з імі, а таксама папулярызацыі электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія генерыруюцца бібліятэкамі Беларусі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам