8 снежня ў анлайн-фармаце прайшло пасяджэнне тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі.
Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі работы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі ў 2021 годзе, разгледжаны перспектывы выкарыстання УДК у бібліятэках Беларусі, прадстаўлены новыя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (зборнік “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: ствараем супольна і якасна”, “Інструкцыя па ўліку і захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, навукова-метадычны дапаможнік “Интегрированные информационно-поисковые системы и сервисы библиотек”), узгоднена новая рэдакцыя дакумента “Технология формирования регионального сводного электронного каталога библиотек регионов Республики Беларусь”.
У пасяджэнні ўзялі ўдзел звыш 40 спецыялістаў бібліятэк краіны, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.
Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.