ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Мой першы крытык – сын». Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая расказала, як стварае свае казкі
Запрашаем школьнікаў на квэст “Кніжны лабірынт”

Андрусь Такінданг – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Андрусь Такінданг – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

19 мая ў бібліятэцы ў межах праекта "Клуб кніжных прафесараў" адбылася сустрэча з мастаком і музыкам Андрусём Такіндангам.

Андрусь напісаў цудоўную песню пра Францішка Скарыну і намаляваў партрэт першадрукара.

Дзеткі атрымалі аўтографы ад мастака і праспявалі разам з ім песню "Скарына":

Казалі сябры, казалі суседзі:
Францішак, навошта з Полацку едзеш?
Стартап не надзейны, не варта і брацца.
Завязвай, браце, з гэтым дзівацтвам.

Патрэбна каму твая родная мова?
Патрэбна каму друкаванае слова?
Не тыя часы, не тыя ўмовы,
Народ не гатовы.

Рукі – ў кішэні, голаў – у шыю
Не тыя часы, варункі не тыя.
Пад лавай сядзі з крайняе хаты
Ні кроку – без поўнай перадаплаты.

Не варта і брацца: не тое грамадства
Марна разводзіць думак вібрацыі,
Пляваць, ці ты маеш розум і рацыю,
Мера асобы – манетызацыя.

Скажы нам, скажы нам, Францішак Скарына,
Прымае як сына ў госці Зямля,
Скажы нам, ці праўда, Францішак Скарына,
У родных мясцінах прарокаў няма?

Перашэпты за плячыма,
За плячыма злыя кпіны,
Не скараецца Скарына,
Не скараецца Скарына.

Не скараецца Скарына
Акалічнасцям жыцця
Перашэпты за плячыма
А наперадзе – абсяг.

А наперадзе – дарогі,
Рызыкоўныя шляхі
Беларускіх словаў крокі,
Друкаваныя радкі.

Будзь, як Скарына,
не трэба скарацца,
У аўтсайдзе, у майнстрыме
Рабі сваю працу.

Скажы нам, скажы нам, Францішак Скарына,
Прымае як сына ў госці Зямля,
Скажы нам, ці праўда, Францішак Скарына,
У родных мясцінах прарока няма?

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Рэха Скарыны: інтэрв’ю з Андрусём Такіндангам

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам