ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра новыя магчымасці бібліятэкі ў новым будынку – у эфіры тэлеканала АНТ
Алесь Бадак: «Сур’ёзная літаратура павінна быць цікавай…»

“Алмазу ведаў”– 14 гадоў. Пра самае каштоўнае – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

“Алмазу ведаў”– 14 гадоў. Пра самае каштоўнае – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”
Іншыя навіны

Знакавы аб'ект Беларусі –“алмаз ведаў”– адзначае дзень свайго адкрыцця. 14 гадоў таму адчыніла дзверы для чытачоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

За арыгінальнай формай хаваецца глыбокі змест: шматпрофільны комплекс аказвае шырокі спектр паслуг, а інфармацыйнае сховішча звязана з базамі даных па ўсім свеце. Карыстальнікі галоўнай бібліятэкі – не толькі беларусы, але і замежныя грамадзяне, электронная дастаўка дакументаў запатрабавана ў больш за 100 краін.

Пра дзейнасць нацыянальнай скарбніцы ведаў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” расказалі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік генеральнага дырэктара Алесь Суша, начальнік цэнтра аблічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных фондаў Віктар Пшыбытка і загадчыца выдавецкага аддзела Марыя Аляксандрава.

Падрабязнасці глядзіце ў відэасюжэце:

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам