ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Служэнне Фемідзе і грамадству
Пра многае добрае

Алесь Суша стаў госцем “Клуба кніжных прафесараў”

Алесь Суша стаў госцем “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

27 кастрычніка адбыліся ўнікальныя заняткі – сустрэча са знаўцам кніжнай культуры Алесем Сушай. Дзеці ўдзельнічалі ў лекцыі-дыскусіі пра Берасцейскую Біблію, выканалі творчае заданне, пагарталі фаліянт-факсіміле і атрымалі аўтограф даследчыка.

Эксперт Алесь Суша захапіў увагу юных “прафесараў” і распавёў пра Берасцейскую Біблію зразумелай для дзяцей мовай. Каб падтрымаць цікавасць да тэматыкі, ён абапіраўся на сучасныя навуковыя дасягненні і адначасова прадставіў матэрыял даступна і займальна. Дзеці сталі не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі пазнання гісторыі самага загадкавага, прыгожага і дарагога выдання ў айчыннай кніжнай культуры. “Юныя прафесары” смела разважалі, выказвалі розныя гіпотэзы і аргументы, самастойна праводзілі аналіз і рабілі высновы, дзяліліся ўражаннямі.

Удзельнікі заняткаў мелі ўнікальную магчымасць пабачыць не толькі факсіміле, але і арыгінал, які часова экспануецца ў музеі на выставе “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі”.

Творчае заданне дазволіла праявіць індывідуальныя здольнасці дзетак, замацаваць тэартычную частку занаткаў і творча паглядзець на аб’ект пазнання. Кожны з удзельнікаў крэатыўна аформіў свой тытульны аркуш Берасцейскай Бібліі.

На завяршэнне сустрэчы ўсе жадаючыя атрымалі на памяць аўтограф Алеся Сушы.

Заняткі былі арганізаваны ў межах культурна-асветніцкіх праектаў “Клуб кніжных прафесараў” і “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам