15 студзеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму “Барацьба з карупцыяй у Беларусі”.
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча супрацоўнікаў бібліятэкі з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь У.Ф. Мацвейчуком і прадстаўнікамі інфармацыйнай групы міністэрства.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны праблемы карупцыі, пытанні развіцця галіны культуры, у тым ліку бібліятэчнай справы.
Інфармацыйная група Міністэрства культуры адказала на пытанні супрацоўнікаў бібліятэкі.