20 лютага ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства "Адважныя парашутысты", прысвечанае Дню абаронцы Айчыны.
Навошта чалавек вынайшаў парашут, з дапамогай якога ажыццявіў сваю мару падняцца ў неба і парыць у ім, як птушка? Хто быў першым вынаходнікам парашута і якая гісторыя з ім звязана? З чаго зроблены і дзе выкарыстоўваюць парашут? Хто такія моцныя і мужныя дэсантнікі. На ўсе гэтыя цікавыя пытанні хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі адказы, паглядзелі пазнавальны фільм, разгадалі вясёлыя загадкі і дружна паўдзельнічалі ў гульні "Парашутысты".
Творчым дапаўненнем да мерапрыемства стаў выраб маляўнічай аб'ёмнай кампазіцыі з пластыліну, гафрыраванай паперы і кардона, якая стане незвычайным падарункам да свята.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.