ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"СБ – Беларусь сегодня": пра Нацыянальную бібліятэку ў матэрыялах галоўнай газеты краіны
Сустрэча з адвакатам, прысвечаная садаводчым таварыствам

Адукацыйны семінар “Інтэлектуальная ўласнасць у Рэспубліцы Беларусь. Камп’ютарныя праграмы і базы даных”

Адукацыйны семінар “Інтэлектуальная ўласнасць у Рэспубліцы Беларусь. Камп’ютарныя праграмы і базы даных”
Іншыя навіны

17 красавіка ў рамках Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Інтэлектуальная ўласнасць у Рэспубліцы Беларусь. Камп’ютарныя праграмы і базы даных”.

У семінары прынялі ўдзел каля 120 прадстаўнікоў сферы культуры, навукі і адукацыі. Удзельнікаў віталі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч і галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян.

Аляксей Бічурын, начальнік цэнтра па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, азнаёміў удзельнікаў семінара з пытаннямі прававога рэгулявання аховы аўтарскіх праў на камп’ютарныя праграмы і базы даных у Рэспубліцы Беларусь, распавёў пра ступень адказнасці за парушэнне выключных праў, парадак рэгістрацыі камп’ютарных праграм у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

Ігар Медзікаў, начальнік аддзела прававой і кадравай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, разгледзеў прававыя пытанні выкарыстання камп’ютарных праграм у бібліятэках.

Яўген Кравец, адвакат у сферы інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскага права, пазнаёміў прысутных з практычнымі кейсамі са сваёй практыкі, звязанымі з аховай аўтарскіх праў на сайт, а таксама звярнуў увагу на нюансы, якія неабходна ўлічваць пры заключэнні дагавора на распрацоўку сайтаў.

Наталля Лушына, патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь, расказала ўдзельнікам семінара пра стварэнне і выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія ахоўваюцца патэнтам.

Удзельнікі семінара атрымалі ўнікальную магчымасць задаць пытанні экспертам у галіне інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскага права.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам