ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Несур'ёзна пра сур'ёзнае
Казахстанска-беларуская канферэнцыя

Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ZNANIUM.COM

Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ZNANIUM.COM
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы ZNANIUM.COM.


ЭБС ZNANIUM.COM – гэта рускамоўная калекцыя электронных версій выданняў (кніг, часопісаў, артыкулаў і інш.), згрупаваных па тэматычных і мэтавых прыкметах.

У ЭБС рэалізавана сістэма пошуку і адбору дакументаў са зручнай навігацыяй, стварэннем закладак, фарміраваннем віртуальных “кніжных паліц”, сэрвісам пастаронкавага капіравання, зборам і адлюстраваннем статыстыкі выкарыстання ЭБС, а таксама іншымі сэрвісамі, спрыяльнымі паспяховай навуковай і вучэбнай дзейнасці.

Доступ да поўных тэкстаў кніг падаецца ў пастаронкавым рэжыме.

Для чытання дакументаў рэгістрацыя не патрэбна.

Доступ адкрыты да 25 красавіка 2015 г.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам