З сённяшняга дня для нашых чытачоў адкрыты тэставы доступ да паўнатэкставай электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) “Айбукс”.
ЭБС “Айбукс” змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках: IT, эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, педагогіка, медыцына, бібліятэчная справа, культура, мастацтва і інш. Гэта больш за 40 000 выданняў ад 150 расійскіх выдавецтваў. Эксклюзіўная частка рэсурсу – кнігі пецярбургскіх выдавецтваў “Питер” і “БХВ-Петербург”.
Тэставы доступ да ЭБС “Айбукс” адкрыты да 31 ліпеня 2023 г.
Запрашаем у нашы чытальныя залы!
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.