ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Анлайнавы семінар-трэнінг
Кніга і аўтарскае права ў сучасным грамадстве

Адкрыты доступ да рэсурсаў кампаніі Euromonitor International

Адкрыты доступ да рэсурсаў кампаніі Euromonitor International
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да інфармацыйных рэсурсаў сістэмы Passport брытанскай кампаніі Euromonitor International.


Сістэма Passport– асноўная крыніца міжнародных статыстычных даных для навуковых цэнтраў, бібліятэк і навуковых інстытутаў па ўсім свеце.

Рэсурс змяшчае:

  • статыстыку, аналітыку і агляды сусветнага рынку асноўных тавараў;
  • рэйтынгі і профілі кампаній вядучых краін і галін;
  • поўную базу крыніц інфармацыі асноўных індустрый і краін свету.

Passport прадастаўляе доступ да:

  • 11 мільёнаў паказчыкаў па розных галінах прамысловасці, краінах і спажыўцах;
  • 25 000 справаздач па розных галінах прамысловасці, кампаніях, краінах і спажыўцах;
  • даследаванняў нацыянальных рынкаў 210 краін;
  • каментарыяў адносна новых тэндэнцый па розных галінах прамысловасці, краінах і спажыўцах;
  • іншых крыніц, якія даюць інфармацыю для далейшага даследавання;
  • простых у выкарыстанні і пры гэтым магутных функцый аналізу даных.

Euromonitor International – сусветны лідар у галіне глабальнай стратэгічнай інфармацыі і аналітычных даследаванняў па галінах прамысловасці, спажыўцах і краінах.

Доступ арганізаваны па 30.04.2013.

Для карыстальнікаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам