ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да калекцыі часопісаў ЭБД Maney Publishing
Семінар “Інфармацыйныя рэсурсы кампаніі EastView”

Адкрыты доступ да поўнатэкставай БД IMF eLibrary

Адкрыты доступ да поўнатэкставай БД IMF eLibrary
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый-партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да поўнатэкставай базы даных IMF eLibrary.


IMF eLibrary – поўная калекцыя матэрыялаў па сусветнай эканоміцы, апублікаваных Міжнародным валютным фондам (МВФ). Уключае больш за 11 000 поўных тэкстаў. Арганізаваны поўны доступ да статыстычных баз даных МВФ. База даных IMF eLibrary з’яўляецца важным рэсурсам для правядзення эканамічных даследаванняў і аналізу.

Доступ да поўнатэкставай базы даных IMF eLibrary адкрыты да 31 снежня 2012 г.

Праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі доступ ажыццяўляецца для карыстальнікаў арганізацый-партнёраў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам